Беларусь-Андора: апошнія прыгатаванні
Матч Беларусь-Андора адбудзецца 6 чэрвеня ў Гродна.
Сюды беларускія футбалісты прыедуць за два дні да гульні. 5 чэрвеня яны сустрэнуцца з вучнямі дапаможнай школы для дзяцей з адставаннем у развіцці.
Увечары напярэдадні сустрэчы з камандай Андоры на стадыёне “Нёман” беларуская зборная ладзіць адкрытую трэніроўку, на якой змогуць прысутнічаць аматары футбола і журналісты.
Паводле БелТА