Сувеніры да чэмпіяната свету па хакеі рыхтуюць мясакамбінат і масласырзавод
Некаторыя віды сувенірнай прадукцыі прадпрыемства выпусціла яшчэ год таму.
Цяпер “Нёмна” вырабляе ўжо каля 20 найменняў сувеніраў і фірмовай прадукцыі з сімволікай чэмпіяната.
Сярод іх – вазы, кубкі, шклянкі, падарункі ў выглядзе шайбы, клюшкі і канька.
Выпуск рэкламнай прадукцыі пачынае Слонімская фабрыка мастацкіх вырабаў, Гродзенская абласная друкарня.
Лагатып чэмпіяната можна будзе ўбачыць на сурвэтках, блакнотах і школьных сшытках.
Да вырабу прадукцыі з сімволікай чэмпіяната гатовыя далучыцца і вытворцы харчовых тавараў – Слонімскі і Лідскі мясакамбінаты, Шчучынскі масласырзавод ды іншыя.
Паводле http://www.belta.by