Орхускі цэнтр шукае валанцёраў на ачыстку берагоў Котры
Ідэя належыць уладальніку аграсядзібы каля вёскі Галавачы.
Прапанову падтрымалі ў Орхускім цэнтры ў Гродне.
Тэматычны каардынатар цэнтра Іаланта Рамановіч:
– Наша задача – прыцягнуць як найбольш валанцёраў.
Працы вельмі шмат, неабходна ачысціць абодва берагі Котры, гэта прыкладна 6 км у адзін бок.
Завалы перашкаджаюць перамяшчэнню па рацэ, а калі іх прыбраць, – можна будзе арганізоўваць сплавы на байдарках.
Разлічваем, што акцыя будзе не разавым мерапрыемствам.
Ужо размаўлялі з прадстаўнікамі ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Аграрнага, БІПу, яны нашу акцыю абяцалі падтрымаць.
Валанцёрам можа стаць кожны, хто мае жаданне дапамагчы.
Для гэтага неабходна патэлефанаваць на нумар 74-05-70.
Валанцёраў даставяць на месца, забяспечаць інвентаром.
Гаспадар аграсядзібы абяцаў дапамагчы з арганізацыяй начлегаў, правядзе экскурсію на наваколлю, пакажа вельмі рэдкія расліны, якія цудам захаваліся на Гарадзеншчыне.
Орхускі цэнтр у Гродне плануе першую акцыю па расчыстцы берагоў Котры зладзіць ужо ў пачатку траўня.
Здымак Наталлі Косар з http://www.fotobel.by