Самыя прадпрымальныя
Паводле вынікаў апытання, праведзенага сацыялагічным цэнтрам “Зеркало-Інфо”, жыхары Гродзеншчыны больш за астатніх беларусаў цікавяцца развіццём прадпрымальніцтва, малога і сярэдняга бізнеса.
Цікаўнасць да гэтых пытанняў выказалі 13-15% апытаных жыхароў Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласцей. На Гродзеншчыне развіццё прадпрымальніцтва хвалюе 24% рэспандэнтаў.
Паводле апытання праблемы заробкаў, пенсій, беспрацоўя хвалююць ад 50 да 64 працэнтаў беларусаў. Другая праблема, якая непакоіць большасць нашых суайчыннікаў ( таксама да 64% апытаных) – рост узроўню коштаў.