Маразы вяртаюцца ў Гродна

|

Сёння ўначы ў Гродне пахаладае да -5…-7ºС, па вобласці -2…-7ºС, на поўначы да -9 ºС.

 

8 сакавіка чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер паўночна-усходні, тэмпература паветра 0…-2ºС.

 

9 сакавіка будзе воблачна з праясненнямі, уначы месцамі кароткачасовы снег, днём пераважна без ападкаў.

Вецер усходні 5 – 10 м/с, днём парывы да 14 м/с.

Уначы будзе  -3…-8°С, днём  -4…+1°С.

 

10 сакавіка – без ападкаў, пераменная воблачнасць, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы -10…-15°С, а месцамі, у асноўным па поўначы, да -19°С.

Днём у нядзелю будзе -2…-7°С.

 

На наступным тыдні пахаладанне працягнецца.

 

Здымак http://www.telegraf.lv