У Гродне затрымалі «спецназаўца ГРУ», дэбашыра з расійскага чартара
«Беларускія калегі папярэдне паведамілі МУС РФ аб тым, што ў межах даручэння аб вышуку С.Кабалаў затрыманы, — гаворыцца ўпрэс-рэлізе.
— Упраўленне на транспарце МУС Расіі па Цэнтральнай федэральнай акрузе падрыхтавала неабходныя дакументы, якія пацвярджаюць факт знаходжання сп. Кабалава ў вышуку, для перадачы іх беларускаму боку, каб той, у сваю чаргу, пачаў працэс складання дакументаў, неабходных для экстрадыцыі».
12 студзеня ў Лінейнае ўпраўленне МУС Расіі ў аэрапорце Дамадзедава паступіла заява ад бортправадніка авіякампаніі «Кагалымавія», у якім ён паведаміў, што 11 студзеня на борце паветранага судна пасажыр рэйсу Масква — Хургада Кабалаў, будучы ў стане ап’янення, нанёс бортправадніку цялесныя пашкоджанні і брудна лаяўся.
Суд задаволіў хадайніцтва следства аб завочным узяцці Кабалава пад варту.