“Апошні дзень” прэзентавалі ў “Крызе”
Гэта ўжо трэцяя кніга аўтара, якая ўключыла ў сябе як вершы ранейшых год, так і творчасць апошняга часу. Зборнік пабачыў свет у выдавецтве “Кнігазбор” у 2013 годзе пры падтрымцы “Саюза беларускіх пісьменнікаў”.
“Вершы Брусевіча поўняцца трагедызмам ды мадэрновай эстэтыкай, – адзначыла літаратуразнавец Ала Петрушкевіч (на здымку), – будзем спадзявацца, што гэта “апошні дзень” толькі для дадзенага перыяду яго творчасці.”
Арганізатарам імпрэзы выступіла кампанія “Будзьма беларусамі!”. Яе рэферэнт Міраслаў Лазоўскі правёў сярод прысутных гістарычыную віктарыну з дыскамі ды сувенірамі ад кампаніі ў якасці падарункаў.
Акустычнае суправаджэнне вечару забяспечыў таксама паэт і грамадскі актывіст – Уладзімір Хільмановіч (на здымку), праспяваўшы пад гітару аўтарскія пераклады з Макарэвіча ды Градскага, а таксама песні на вершы Анатоля Сыса.
Здымкі Яна Лялевіча