ЕГУ запрашае
Сустрэчу з абітурыентамі, вучнямі старэйшых класаў і іх бацькамі, прысвечаную магчымасцям навучання ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце правядзе доктар гістарычных навук, прафесар ЕГУ Аляксандр Смалянчук.
Сп.Смалянчук: Распавяду пра сённяшні этап жыцця ўніверсітэта, планы яго развіцця і магчымасці навучання. Я з’яўляюся куратарам праграм “Гісторыя беларусі” і “Культурная антрапалогія”, пра іх буду казаць найбольш падрабязна. Больш падрабязная інфармацыя пра ўступную кампанію гэтага года будзе ў чэрвені.
Звычайна, каб паступіць у ЕГУ, абітурыенты праходзяць суразмову па замежнай мове ў Мінску і пішуць эсэ. Акрамя таго ўлічваецца сярэдні бал атэстата па профільных прадметах.
Сустрэча “ЕГУ – еўрапейская адукацыя для беларусаў” адбудзецца заўтра ў 18.30 у памяшканні Таварыства Беларускай Школы (вул.Будзёнага 48а-44).
На фота: будынак ЕГУ ў Вільнюсе