У парку імя Жылібера з’явяцца патрулі БРСМ

|

Паводле загада гарвыканкама, да кантроля за грамадскім парадкам у парку імя Жылібера далучаны сябры Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, якія ў складзе адмысловых аператыўных атрадаў павінны пільна сачыць за сітуацыяй з распіццём піва і іншых алкагалёвых напояў, а ў выпадку выяўлення парушальнікаў неадкладна паведамляць аб іх супрацоўнікам праваахоўных органаў.

Пасля таго, як тэрыторыя парка імя Жылібера была пераўтворана ў зону цвярозасці, гродзенцы пачалі больш актыўна піць піва на Савецкім пляцы. Але мясцовыя ўлады ўжо разглядаюць пытанне аб тым, каб і на цэнтральным пляцы забараніць распіццё слабаалкагольных напояў.

Паводле Радыё Рацыя