Масленіца ў заапарку: пудзіла скармілі жывёлам
Для іх былі арганізаваны конкурсы, а таксама бясплатнае катанне на запрэжаным у вазок восліку. Ён, ці то ад марознага надвор’я, ці з-за сваёй прыроднай сутнасці, час ад часу дзетак вазіць адмаўляўся ды упарта не хацеў ісці далей.
Дарослыя, назіраючы за гэтай карцінай, адразу ўспаміналі фільм “Кавказская пленница” ды толькі ўсміхаліся, чакаючы сваіх маленькіх падарожнікаў. Дзеці хутка скемілі, як дапамагчы працавітаму восліку – проста накармілі яго сенам, якое засталося ад пудзіла зімы.
Пудзіла па заапаркаўскай традыцыі не спальваюць, а дазваляюць дзецям разабраць на маленькія пучкі, каб пакарміць жывёл. Як кажуць супрацоўнікі заапарка, вельмі важна прывучыць дзяцей да таго, што карміць жывёл можна толькі спецыяльнай ежай, а вось булкамі ды хлебам – нельга.
Прысутных таксама парадавалі падрыхтаванымі конкурсамі, гульнямі ды спаборніцтвамі на свежым паветры, а школьны ансамбль “Вясёлыя ноткі” зладзіў невялікі канцэрт.
Здымкі Яна Лялевіча