Рагойш, бэбах, халаднік: топ-7 беларускіх страваў. З рэцэптамі!

|

Юры Качук, інжынер, краязнаўца і мастак з Зельвы займаецца гісторыяй беларускай кухні ўжо не першы год.

Юры Качук прэзентуе сваю “Моц смаку”


У свой час разам з Янінай Чыжэўскай з Беластока ён выдаў двухмоўнае беларуска-польскае выданне “Традыцыйныя стравы Беласточчыны і Гарадзеншчыны”, а нядаўна – густоўна ілюстраваную “Моц смаку”, якую па праву можна лічыць адной з найлепшых беларускіх кніг, прысвечаных кулінарным традыцыям нашага народу.

 

Прэзентацыя выдання адбылася ўжо ў гарадзенскай абласной бібліятэцы, а нядаўна Юры сустрэўся са слухачамі праграмы “Універсітэт Залатога Веку”.

 

Юры Качук выступае перад слухачамі “Універсітэту Залатога Веку”


Сталыя гарадзенцы актыўна распытвалі знаўцу беларускай кулінарыі пра рэцэпты розных страваў, а таксама пра адметнасці беларускай кухні.

  

 Слухачка “Універсітэту Залатога Веку” мастацтвазнаўца Марына Загідуліна з кнігай Юрыя Качука

 

Пасля сустрэчы па нашай просьбе Юры даслаў у рэдакцыю сабраныя ім рэцэпты сямі самых адметных, з яго пункту гледжання, беларускіх страваў.

 

Чытайце ды гатуйце! Смачна есці!

 

Фота Вольгі Анціпавай