Конкурс “Будзь у Трэцім!”: падводзім вынікі

|

Конкурс, мэта  якога – папулярызацыя дзейнасці грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і асоб Гарадзеншчыны, якія робяць вялікі ўнёсак у вырашэнне важных мясцовых пытанняў, другі год запар ладзіць грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”.

 

У конкурсе прымаюць удзел прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў Гарадзеншчыны, а таксама актыўныя асобы, якія займаюцца дабрачыннай дзейнасцю.

 

Праграма цырымоніі ўзнагароджвання абяцае быць насычанай!

Кожны канкурсант будзе мець магчымасць расказаць пра сябе, пераможцы атрымаюць ўзнагароды і каштоўныя прызы, а на дэсерт – выступ гарадзенскага гурта “Людзі на балоце”!

 

Конкурс праводзіцца ў 7 намінацыях:

 

1. Захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны

2. Экалогія і ахова навакольнага асяроддзя

3. Дабрачыннасць

4. Інтэрнэт-прарыў года

5. Лепшая кампанія па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці

6. Валанцёр года

7. Лепшы творчы праект

 

Сёлета пераможаў конкурсу па кожнай намінацыі вызначалі інтэрнэт-карыстальнікі і прафесійнае журы, у склад якога ўвайшлі прызнаныя эксперты з Беларусі, Польшчы і Украіны.

 

Пра месца і час правядзення цырымоніі ўзнагароджання арганізатары паведамяць пазней.

Сачыце за навінамі!