У Гродне затрымалі сябра БХД

|

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Сяргея Верамеенку.

Пра гэта паведаміў старшыня мясцовай арганізацыі БХД Мікола Баўсюк.

 

Сяргей Верамеенка накіроўваўся з торбай улётак у офіс, што на вуліцы Будзёнага 48 а.

На ўваходзе яго запынілі двое асобаў у цывільным, якія прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі.

Верамеенку затрымалі на вачах ягоных аднапартыйцаў і павезлі ў пастарунак.