У ваколіцах Белавежскай пушчы пройдзе “Савіны” летнік

|

Гэта ўжо другі аналагічны семінар, як звычайна ён пройдзе на базе аграсядзібы “Залессе”, а працаваць удзельнікі будуць на ўскрайку балота Дзікае.

 

За мінулыя гады сябры прыродаахоўнай арганізацыі развесілі больш за 100 гнездавых канструкцый, гэтым разам удзельнікі сустрэчы спраўдзяць, ці падабаецца новае жытло совам.

Акрамя таго арганізатары абяцаюць цікавыя выклады, іншыя арніталагічныя заняткі і адпачынак.

 

Удзельнікам можа стаць кожны, хто запоўніць анкету.

Спяшайцеся! Колькасць месцаў абмежаваная!

 

Праезд і харчаванне ( 50 тысяч рублёў у суткі) – за свой кошт.

 

Паводле http://birdwatch.by