Жонка ўзяла на сябе віну мужа. ДАІ шукае сведкаў
Наезд на хлопчыка-другакласніка адбыўся каля гадзіны дня ў раёне рэстара “Тройка”.
Дзіця з пераломам і траўмай галавы трапіла ў шпіталь.
Паводле сведкаў, вінаваты кіроўца пасля ДТЗ сышоў, а на яго месца села жонка, якая ў момант наезду была пасажыркай.
Жанчына сцвярджала, што за рулём знаходзілася менавіта яна.
Кіроўцу знайшлі праз гадзіну. У крыві 26-гадовага мужчыны, які не мае пасведчання кіроўцы, быў алкаголь.
Падазраваны ў наездзе патлумачыў, што выпіў ужо пасля здарэння.
Відавочцаў здарэння ДАІ просіць патэлефанаваць на нумары 797542 альбо 797505.
Паводле http://gaigrodno.by