Гарадзенец разлічваўся фальшывымі стотысячнымі купюрамі

|

З гэтымі грашымі праз некалькі дзён пенсіянерка сабралася ў краму, аднак яе сын выказаў сумніў у сапраўднасці купюр.

Замест крамы бабуля пайшла ў міліцыю.

 

Экспертыза ў аддзеле па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, праведзеная Кастрычніцкім раённым аддзелам унутраных спраў, пацьвердзіла сумнівы пенсіянеркі.

Грошы аказаліся фальшывымі.

 

У хуткім часе затрымалі і 30-гадовага мужчыну, які збыў жанчыне несапраўдныя грошы.

Аказалася, што ён ужо неаднойчы меў праблемы з законам.

Фальшыўкі, паводле затрыманага, вырабіў ягоны знаёмы на кампутары і раздрукаваў на прынтары.

Ён нібыта не ведаў, з якой мэтай вырабляе падробкі.

 

Цяпер абодва правяраюцца на датычнасць да аналагічных злачынстваў.

 

Паводле http://uvd.grodno.by