Алесь Чобат атрымаў 1 групу інваліднасці

|

Алесь Чобат страціў зрок у канцы студзеня, з 10 лютага праходзіў лячэнне ў спецыялізаваным цэнтры пра 10-ай мінскай бальніцы, яму рабілі мноства працэдур, аперацыю.

Лячэнне яшчэ не скончанае, наступная аперацыя прызначаная на канец красавіка, але ў самым лепшым выпадку дактары змогуць вярнуць Чобату толькі прадметны зрок, які дазволіць яму арыентавацца ў прасторы.

 

Учора паэта выпісалі са шпіталя.

Месяц  да аперацыі ён правядзе дома ў Скідзелі.

 

Увесь гэты час ім апякуецца паэтка Данута Бічэль:

 

Я вельмі ўсцешаная, што Чобату далі першую групу інваліднасці, гэта значыць, што ў яго будзе пенсія, грошы на жыццё.

Учора завезлі яго ў Скідаль. Там ён жыве разам з старым бацькам, суседка ўзялася дапамагаць, будзе закапваць вочы.

А я ў Гродне буду афармляць яму пенсію.


Дактары робяць усё, што могуць.

Алесь Чобат –  моцны чалавек, прывыкне да сваёй сітуацыі, думаю, будзе яшчэ пісаць вершы.