Незвычайны Чырвоны Каптурык і рамансы ў выкананні Алега Жугжды

|

Гісторыя Чырвонага Каптурыка  мае ўдзячны для інтэрпрэтацый фальклёрны сюжэт, які  спарадзіў мноства варыяцый у розныя часы і ў розных народаў.

 

Гэты сюжэт і падказаў тэматыку лялечнага капустніка, які гарадзенцы ўбачаць у 19 .00 21 сакавіка.

Сакрэты верагодных і неверагодных інтэрпрэтацый сюжэта пакуль не раскрываюцца, але вядома, што адзін з фрагментаў казкі выканае “казачы хор”.

 

У вечарыне раманса 27 сакавіка возьмуць удзел не толькі акторы, але і іншыя супрацоўнікі  тэатра лялек.

Як распавяла літаратурны рэдактар тэатра Марына Блажыеўская, тут працуюць вельмі творчыя людзі, некаторыя з іх звычайна не выходзяць на сцэну, але прадэманструюць свае таленты на вечарыне да Міжнароднага дня тэатра.

 

Гарадзенцаў чакаюць  класічныя рамансы на вершы Пушкіна,  рамансы з рэпертуару Вярцінскага і з сучасных кінафільмаў.

Усе нумары рыхтуюцца як тэатральныя – з удзелам лялек і спецыяльнымі дэкарацыямі.

 

Некалькі рамансаў, а дакладней, тэатральных замалёвак, выканае сам галоўны рэжысёр тэатра Алег Жугжда.