Сіноптыкі зноў прагназуюць працяглы снег, завірухі і ўзмацненне маразоў

|

У бліжэйшую ноч у рэгіёне будзе пераменная воблачнасць, без ападкаў. Тэмпература паветра ў Гродне -8…-10ºС, па вобласці -7…-12ºС, месцамі да -15 ºС.

Днём 19 сакавіка – воблачна, працяглы снег, завіруха, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер усходні, 5-10 м/с, парывы да 15-18 м/с.

 

20 сакавіка прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор’е,часам снег, мокры снег, слабая завіруха. Парывы ветра да 14 м/с.

Тэмпература паветра ад   -2…-7°С уначы да  -2…+3°С днём.

 

21 сакавіка кароткачасовы снег пройдзе месцамі, на асобных участках дарог галалёдзіца, вецер усходні 5-10 м/с.

Тэмпература паветра ўначы -5…-10°С, днём -2…+3°С.

 

Паводле папярэдняга прагнозу “Гроднааблгідрамету” 22 сакавіка на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці зноў пройдзе снег, месцамі завірухі.

Тэмпература паветра цягам сутак -3…-8°С, уначы па поўначы да -10°С.

 

23, 24 сакавіка пераважна без ападкаў, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы  -13…-18°С, месцамі да -20°С, днём  -6…-11°С.

 

Здымак photosight.ru