На волю з чыстым сумленнем

|

Пад амністыю ў Гродзенскай вобласці трапляюць 600 чалавек з установаў закрытага тыпу і 400 – з установаў адкрытага тыпу.

Вызваленне зняволеных працягнецца паўгады і мусіць скончыцца да 7 лістапада. Абавязковай умовай датэрміновага вызвалення з’яўляецца поўная выплата па зысках пацярпелых.

Амністыя ў Беларусі прымеркавана да 65-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Паводле “ВГ”