“Рыбы Silentio” – выстава жывапісу ў галерэі Тызенгаўз

|

У кантэксце выставы рыбы – гэта думкі, разважанні, загадкі – той улоў, які з часам чалавек збірае ў кошык свайго жыццёвага багажу.

Silentium – гэта цішыня.

 

Лічыцца, што чалавек не можа пачуць абсалютнай цішыні, ён у любым выпадкубудзе чуць гук свайго сэрца.

Вось гэтую цішыню, у якой чутны голас сэрца і мае на ўвазе мастачка.

 

Сняжана Віцецкая скончыла Гродзенскі каледж мастацтваў, затым – універсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці “Выяўленчае мастацтва”.

 

Удзельнічала ў выставах, сярод якіх персанальная выстава “Каляровыя аблокі Гародні” (Мінск, галерэя “АРТБЛІК”), “Горад святога Губерта”(Гродга, “Крыга”), “Паміж Віслай і Нёманам” (Вільня).

 

У 2010 годзе мастачка рабіла ілюстрацыі для “Малітваслова для дзяцей”.

 

Адкрыццё выставы Сняжаны Віцецкай у галерэі “Тызенгаўз” – 21 сакавіка ў 17.30.