Бацькоў дзяцей з інваліднасцю пракансультуюць юрысты, псіхолагі і сацыяльныя работнікі
Арганізатар сустрэчы – грамадская дабрачынная арганізацыя “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”, якая апякуецца невылечна хворымі дзецьмі.
Гарадзенцы, што выхоўваюць дзяцей з абмежаваннямі пазнаёмяцца з дзейнасцю Офіса па правах людзей з інваліднасцю; даведаюцца пра гарантыі, правы і льготы, якія заканадаўства дае такім сем’ям.
Спецыялісты распавядуць пра магчымасці працаўладкавання і занятасці людзей з інваліднасцю.
Сваю працу прадставіць “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”.
Заключнай часткай мерапрыемства стане дыскусія з юрыстамі, псіхолагамі і сацыяльнымі работнікамі, якія адкажуць на пытанні бацькоў дзяцей з інваліднасцю.
Дырэктар арганізацыі АДА “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” Вольга Шульга:
– Мы працуем з бацькамі дзяцей-інвалідаў і хочам, каб яны атрымалі вычарпальную інфармацыю па гэтых пытаннях.
Гэта дапаможа нам выявіць праблемы, якія яны хацелі б вырашыць.
Хочам матываваць бацькоў на прадуктыўнае супрацоўніцтва са спецыялістамі, каб сістэма аказання дапамогі не была аднабаковай.
Пра дзяцей-інвалідаў павінны клапаціцца перадусім бацькі.
Наша задача – навучыць іх, каб яны маглі шукаць шляхі вырашэння праблем, якія ў іх узнікаюць, а не толькі спадзявацца на дзяржаву.
Тым, хто хоча ўдзельнічаць у інфармацыйнай сустрэчы, неабходна папярэдне патэлефанаваць +375297844887 (Вольга Шульга).
Здымак http://infokam.su