Крыжовы шлях і Вербная працэсія пройдуць па Гродне
Пасля імшы, якая будзе служыцца ў катэдральным касцёле ў 19 гадзін, працэсія вырушыць на Савецкую плошчу.
Працэсія са свечкамі пройдзе з прыпынкамі каля палаца культуры тэкстыльшчыкаў, кнігарні “Раніца” да пабернардынскага касцёла.
Крыж па чарзе будзе несці моладзь кожнай гарадзенскай парафіі.
24 сакавіка, у Вербную нядзелю, у 13 гадзін распачнецца Вербная працэсія.
Пасля асвячэння вербачак перад уваходам у пабернардынкі касцёл, шэсце праз Савецкую плошчу накіруецца да Фарнага касцёла.
У межах урачыстасці пройдзе конкурс на самую прыгожую парафіяльную вербачку.
Паводле http://grodnensis.by
Здымак http://www.reidosystem.com