“Слонімскі буквар” для школьнікаў і настаўнікаў

|

Сяргей Чыгрын:

 

– У алфавітным парадку, на кожную літару, я напісаў пра падзеі, мясціны, асобы, помнікі, прадпрыемствы – гісторыю Слоніма ад заснавання гораду да сённяшніх дзён.

Нажаль, на кожную літару толькі адзін артыкул, таму я абраў самыя важныя, на мой погляд, падзеі.

Кожны матэрыял мае ад 1 да 5 ілюстрацый, сярод якіх – рэдкія фотаздымкі.

Выданне прызначана для школьнікаў і настаўнікаў, напісана даступнай мовай.

 

“Слонімскі буквар” выйшаў накладам 300 асобнікаў.

 

Пасля прэзентацыі, што адбудзецца 21 сакавіка ў Слонімскім раённым доме культуры, кнігу можна будзе пагартаць у бібліятэках і набыць у кнігарнях.

Кошт выдання сімвалічны – 20 тысяч рублёў.