З Мінска ў Гродна будзе хадзіць дадатковы цягнік
Як паведамілі “Твайму стылю” ў даведцы Гродзенскага чыгуначнага вакзала, з 29 сакавіка да 3 мая ён будзе хадзіць кожную пятніцу: 29 сакавіка, 5, 12, 19, 26 красавіка і 3 мая.
Цягнік міжрэгіянальных ліній эканом-класа адпраўляецца з Мінска ў 15.51.
У 17.50 – прыпынак у Баранавічах-Цэнтральных, прыбыццё ў Гродна ў 21.40.
Цягнік складаецца з вагонаў 3 класу: агульных сідзячых.
Квіток каштуе 21 850 рублёў.
Дадатковыя цягнікі ўведзеныя пасля вывучэння пасажырапатоку.