Рэктар медыцынскага універсітэта пагражае студэнткам,удзельніцам кампаніі “Гавары праўду”, адлічэннем.
На гэтым тыдні дэкан лячэбнага факультэта Гарадзенскага медыцынскага універсітэта па даручэнні рэктара універсітэта, правёў выхаваўчую размову са студэнткай 5 курсу, у якой няма прагулаў заняткаў і акадэмічных запазычанасцей, удзельніцай перадвыбарнай кампаніі Уладзімера Някляева “Гавары праўду”.