Гарадзенскiя калядоўшчыкi накалядавлi трох чалавек
Беларусы багатыя тым, што час калядаў у нас расцягваецца з 25-га снежня практычна да 13-га студзеня. У гэтым годзе, ужо традыцыйна для Гродна, на каталіцкія і праваслаўныя святы былі зладжаны Калядаванні, які скончацца 13-га студзеня. Адметнасцю сёлетняга Калядавання было наведванне прыватных хат і кватэр гарадзенцаў, што не ўваходзяць у кола палітычна актыўных, нацыянальна свядомых ці проста беларускамоўных.