Разбіраюць будынак даўняй гарадзенскай фабрыкі алоўкаў
З дома па вуліцы Будзёнага, 26 (колішняя фабрыка алоўкаў, адна з чатырох на ўсю Расійскую імперыю) сёння знялі дах. Дом разбіраюць у межах падрыхтоўкі да здаўна чаканага гарадзенцамі пашырэння вуліцы Будзёнага. З гэтай нагоды там таксама вырубаюць дрэвы.