Праца для былых зняволеных, эканомія энергарэсурсаў, прамая лінія “Гродназелянбуду”

|

Начальнік упраўлення Дэпартамента  фінансавых раследаванняў КДК па Гродзенскай вобласці Сяргей Вішанькоў выслухае ахвотных асабіста ў гарвыканкаме ( з 11 да 12 гадзін) і па тэлефоне 77 29 04 ( з 12 да 13 гадзін) 26 сакавіка.

 

27 сакавіка ў межах акцыі “Не упусти свой шанс” адміністрацыі Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў сумесна з АУС  ласдзяць кірмашы вакансій для раней асуджаных гарадзенцаў.

 

У гэты ж день пройдзе прамая тэлефонная лінія паміж УЖРЭПам Кастрычніцкага раёна і насельніцтвам па пытаннях эканоміі энергарэсурсаў у жыллёвым фондзе.

З 15 да 16 гадзін тэлефанаванні прымаюцца па тэлефоне 52 67 93.

 

З  15 да 17 гадзін будзе працаваць прамая лінія па пытаннях пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў і на ўлік у дашкольныя ўстановы Кастрычніцкага раёна Гродна (52 67 93).

 

28 сакавіка тэлефанаванні будзе прымаць “Гродназелянбуд”.

З 10 да 12 гадзін можна будзе даведацца пра пасадку і абрэзку зялёных насаджэнняў Гродна, пра падтрыманне чысціні ў скверах і парках, пракансультавацца наконт платных паслуг: упарадкаванне газонаў, пасадку кветак і дрэваў, продаж рассады і зрэзаных кветак, ландшафтны дызайн і г.д.

Свае пытанні адрасуйце на тэлефоны 43 52 42, 43 52 14.

 

З 15 да 17 гадзін 28 сакавіка аддзел адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна адкажа на пытанні па правядзенні экзаменацыйнай кампаніі ў школах.

Тэлефон 72  10 65.

 

Здымак http://www.dzr.by