Кляшчы знайшлі сваіх ахвяраў
Па словах энтамолага Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вольгі Граздзей сёлета ў вобласці зарэгістравана ўжо 10 выпадкаў лайм-барэліоза. Прычым у апошнія гады з’явілася тэндэнцыя да росту гэтага захворвання. Выпадкаў клешчавога энцэфаліта сёлета ў вобласці якраз не было. А раней штогод дактары рэгістравалі некалькі дзесяткаў.
Энтамолагі раяць быць вельмі ўважлівымі ў лесе, апранаць закрытае адзенне, карыстацца рэпелентамі. Пасля лясных шпацыраў неабходна абавязкова аглядзець сябе і сваіх блізкіх. Пры знаходжанні кляшча на целе трэба абавязкова звярнуцца да ўрача-інфекцыяніста. Таксама трэба як мага хутчэй дастаць насякомае і апрацаваць ранку спіртам ці ёдам.
Паводле БЕЛТА
Здымак з www.zoo-news.ru