Бясплатны абутак для гарадзенскіх дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі
Мясцовы сацыяльны фонд “Супрацоўніцтва дзеля будучыні дзяцей” і амерыканская карпарацыя TOMS Shoes пры падтрымцы Прадстаўніцтва Міжнароднага дзіцчага фонда СhildFund International дапаможа дзецям-сіротам, дзецям з інваліднасцю, з малазабяспечаных сем’яў.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама і тэрытарыяльныя цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва Гродна і раёнаў вобласці сталі першымі партнёрамі праекта ў Беларусі.
Цягам некалькіх год TOMS Shoes будзе бясплатна вырабляць на замову зімовы і летні абутак для кожнага дзіцяці – удзельніка праекта.
Абутак будуць прывозіць у Беларусь некалькі разоў на годз улікам змены сезонаў і памераў абутку дзіцяці.
Паводле http://belta.by
Здымак http://photobac.com.ua