Стан пацярпелага ад выбуху ў Сакулцы гарадзенца палепшыўся
Выбуховай хваляй цалкам разбурана 6 гаражоў, пашкоджаны гаражы насупраць і транспарт.
22-гадовы гарадзенец атрымаў моцныя апёкі і не мог самастойна рухацца.
Многія выказвалі меркаванні, што пацярпеў ён з-за таго, што нелегальна перавозіў праз мяжу паліва і зліваў яго ў гаражы.
Паводле інфармацыі Генеральнага консульства РБ у Беластоку, піша grodnonews пацярпелы не вывозіў паліва за мяжу. У тую раніцу ён трапіў у аварыю і пашкодзіў газавае абсталяванне і іншыя часткі свайго аўтамабіля.
Сястра і яе сяброўка, якія ехалі разам з хлопцам, пайшлі па сваіх справах, а кіроўца заняўся рамонтам аўто.
З-за чаго адбыўся выбух высвятляецца.
Спачатку пацярпелага адправілі ў мясцовы шпіталь, пазьней у цяжкім стане санавіяцыяй перавезлі ў апёкавы цэнтр Шленскага ваяводства, за 700 км ад месца здарэння.
Там хлопца ўвялі ў штучную кому і абследавалі.
Ён мае страхоўку, таму праблем з аплатай лячэння не павінна быць.
25 сакавіка пацярпелага вывелі з комы, пагрозы для яго жыцця няма.
У бліжэйшы час гарадзенца чакае аперацыя па перасадцы скуры, ён самастойна прымае ежу, размаўляе.
Паводле http://grodnonews.by