Падвядзем вынікі конкурсу “Будзь у Трэцім” разам!
На цырымоніі кожны ўдзельнік зможа расказаць пра сябе, атрымаць карысныя парады ад экспертаў адносна сваёй дзейнасці. Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы. А падарункам для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства стане выступ гарадзенскага калектыву “Людзі на балоце”. Шчыра запрашаем!
Дзень: 4 красавіка
Адрас: вул.Будзёнага 48А, п.38
Пачатак: 18.00
Конкурс “Будзь у Трэцім!” другі год запар ладзіць грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”. Мэта конкурсу – папулярызацыя дзейнасці грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і асоб Гарадзеншчыны, якія робяць вялікі ўнёсак у вырашэнне важных мясцовых пытанняў.
У конкурсе прымаюць удзел прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў Гарадзеншчыны, а таксама актыўныя асобы, якія займаюцца дабрачыннай дзейнасцю. У гэтым годзе конкурс праводзіцца ў сямі намінацыях, пераможцаў у якіх вызначылі інтэрнэт-карыстальнікі і прафесійнае экспертнае журы з Беларусі, Украіны, Польшчы і Нямеччыны. |
||