“Біржа арганізацыйнага развіцця” раздала ваўчары ў Гродне
Мерапрыемства было разлічана на грамадскія арганізацыі Гродна і Брэста, але ў выніку ад берасцейцаў была толькі адна арганізацыя.
Усяго на сустрэчы было ўручана два ваўчары. Ваўчарная сістэма Біржы дазваляе некамерцыйным арганізацыям Беларусі атрымліваць фінансавую падтрымку на паслугі кансультантаў. Сярод гарадзенцаў ваўчар атрымаў “Хрысціянскі валанцёрскі рух святога Мікалая”.
Ад гарадзенскіх грамадскіх арганізацый былі пададзены дзве заяўкі на ваўчар. Але “Дзіцячы хоспіс” атрымаць яго не змог. Са слоў каардынатара праекта, заяўка не зусім падыходзіла пад “арганізацыйнае развіццё”.
align=”left” alt=”Ганна Іўчанка, біржа арганізацыйнага развіцця” >Ганна Іўчанка, каардынатар праекта “Біржа арганізацыйнага развіцця”:
“Праект накіраваны на арганізацыйнае развіццё ў трэцім сектары. Мы стараемся праводзіць мерапрыемствы для таго, каб людзі зразумелі, як наш праект можа дапамагаць ім у развіцці.”
Удзельнікі сустрэчы наведалі два майстар-класы па PR і новых медыях, праслухалі прэзентацыі ад Ігара Кузьмініча, выкладчыка юрыдычнага факультэта ГрДУ, пра сутнасць формы дыстанцыйнага кансультавання.
Прэзентацыя Таісы Трушкінай, кансультанта інфармацыйнага цэнтра па развіцці аграэкатурызму і прадпрымальніцтва, была прысвечана ролі і магчымасці інфармацыйных цэнтраў. Вітаўт і Лана Руднік на сваёй прэзентацыі распавядалі пра аргразвіццё і чаму трэба інвеставаць у сваю арганізацыю.
Здымкі аўтаркі