Гарвыканкам паабяцаў спрыяць безбар’ернаму асяроддзю

|

 

У мінулым годзе ў нашым горадзе безбар’ернае асяроддзе было забяспечана на 10 важных аб’ектах. Гэта значыць, былі зроблены пандусы, прыбраны нязручныя лесвіцы, з-за якіх чалавек на інваліднай калясцы не мог трапіць у патрэбнае памяшканне без старонняй дапамогі. Былі выкананыя і іншыя працы, якія  павінны зрабіць гарадское ассяродзе больш прыдатным для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. На гэта з гарадскога бюджэта было выдаткавана 350 млн. рублёў.

 

У 2011 годзе ў нашым горадзе пачалі будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў, якія дазваляюць стварыць безбар’ернае асяроддзе для фізічна аслабленых асоб.

 

Мантуюцца ліфты больш вялікай умяшчальнасці, прыбіраюцца запрашальныя лесвічныя маршы да іх, уладкоўваюцца спецыяльныя палогія пандусы.

У такі ліфт можна заехаць на інваліднай калясцы

 

Напрыклад, у мікрараёне Вішнявец заканчваецца будаўніцтва некалькіх такіх дамоў, а дамы ў мікрараёне Альшанка ўжо цалкам адпавядаюць умовам стварэння безбар’ернага асяроддзя.

 

У гэтым годзе плануецца правесці працы па стварэнню безбар’ернага ассяроддзя на 18 аб’ектах. Гэта ўстановы аховы здароўя, гандлю, бытавога абслугоўвання, аптэкі ды іншыя сацыяльна значныя збудаванні ў нашым горадзе.

 

Фотаздымкі chastnik.ru, grodno.gov.by