Чарговая выстава да Дня абароны дзяцей
Кафедра выяўленчага мастацтва другі год запар святкуе Дзень абароны дзяцей, арганізоўваючы выставу дзіцячых малюнкаў “Вясёлка” ў галерэі Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У экспазіцыю трапяць лепшыя кампазіцыі дзяцей студыі выяўленчага мастацтва навучальнага цэнтра “Школа мастацтваў” факультэта мастацтваў, выкананыя ў розных тэхніках.
Самай малодшай удзельніцы выставы – Дашы Анішка -6 гадоў, а старэйшай – Сальвіі Альховік – 17.
Паводле www.grsu.by
На здымку – малюнак Карвацкай Алесі “Васька”, 8 гадоў