Доктар гістарычных навук Вячаслаў Швед афіцыйна звольнены з Гродзенскага ўніверсітэта
1 красавіка Рада ГрДУ не абрала доктара гістарычных навук Вячаслава Шведа на пасаду прафесара па конкурсе.
Раней гісторык даведаўся, што пасля 26 сакавіка – па заканчэнні кантракту – ён таксама не будзе кіраваць кафедрай беларускай культуры і рэгіянальнага турызму.
Прафесар Швед выступіў з адкрытым лістом да выкладчыкаў, у якім сваё звальненне назваў помстай за выданне «Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада».