Слонім: у аўторак вокны і форткі ў кватэрах адчыняць забаронена
Гэтымі днямі ў Слоніме чысцяць і рамантуюць Брэсцкую вуліцу, над горадам ужо тры дні лётае верталёт.
Супрацоўнікі міліцыі абыходзіць кватэры слонімцаў на Брэсцкай вуліцы і вуліцы Скарыны і папярэджваюць, каб у аўторак ніхто не адкрываў фортачак і вокнаў, а ў каго ёсць паляўнічыя стрэльбы – здалі іх у міліцыю.
Гараджане такімі заклікамі незадаволеныя. Некаторыя адказваюць, што будуць рабіць тое, што запланавана, а іншыя абураюцца: «Можа ў аўторак нам, наогул, не хадзіць на працу, а дзяцей не адпраўляць у сады і школы…».