Этнічная спявачка Ірэна Катвіцкая выступіць у Гродне
Канцэпцыя сольнага праекту Ірэны – захаванне глыбіннага пласту беларускай культуры і яго інтэграцыя ў сферу сучаснай сусветнай музыкі (clear ethnic, world music, ethno-jazz).
Новым праект адрозніваецца ад Akana i New Image Orkestra эстэтыкай. Сольная творчасць Ірэны гэта пошук гамы выключна жаночай эмацыйнасці ў спевах і гуках раяля.
Аснову праграмы складае мікс этнічнага вакалу і “кантэмпарары імправізацыі” на раяле, рытуальных спеваў рэгіёнаў Беларусі і арыгінальных праграмных кампазыцый.
Пачатак канцэрту: 18.00
Месца: ОфицерOFF, вул. Ажэшкі, 30 (былы Дом афіцэраў):
Уваход: 30 000 рублёў
Даведка: +375296258861
Здымак Валянціна Вяркеева, tuzin.fm