Летняя школа журналістыкі ў Пецярбургу

| Без катэгорыі

Школа будзе працаваць на факультэце журналістыкі С.-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэту.

Да ўдзелу запрашаюцца кіраўнікі і супрацоўнікі СМІ, камунікацыйных, PR- камунікацыйных і рэкламных агенстваў, даследчыкі, выкладчыкі, аспіранты і студэнты старэйшых курсаў, якія вывучаюць журналістыку і масавую камунікацыю.

Лекцыі, сэмінары, трэнінгі і круглыя сталы будуць праводзіць вядучыя выкладчыкі ўнівэрсытэту і прафесіяналы СМІ. Удзельнікі наведаюць рэдакцыі СМІ, PR і рэкламныя агенствы, прэс-службы. 1-га ліпеня запланавана правядзенне круглага стала па тэме: «Дзейнасць СМІ ва ўмовах крызісу: расійскі і міжнародны досвед». Працоўная мова – руская.

Кошт удзелу для грамадзян СНГ – 47 000 расійскіх рублёў ( навучанне, пражыванне, кава-паўзы, абеды). Магчымая зніжка ў 7% для студэнтаў. Больш падрабязная інфармацыя і праграма змешчаны на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://arche.by/archive/565/

Па інф. Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны