У Гродне з’явіліся новыя аўтобусныя маршруты
Маршрут № 19Э «вул. Будзёнага – рынак «Паўднёвы» пракладзены наступным чынам: вул. Будзёнага – пр. Касманаўтаў – пр. Кляцкова – Індурская шаша – рынак «Паўднёвы».
У адваротным кірунку: «Паўднёвы» – Індурская шаша – пр. Кляцкова – пр. Касманаўтаў – вул. Леніна – вул. Ажэшкі – вул. Будзёнага.
Маршрут № 20Э: вул. Дамброўскага – БЛК – вул. Пушкіна – вул. Дзяржынскага – вул. Ажэшкі – вул. Будзёнага – пр. Касманаўтаў – пр. Кляцкова – Індурская шаша – рынак «Паўднёвы» і назад у тым жа кірунку.
№ 23Э ідзе па маршруце: Фолюш –в ул. Лізы Чайкінай – пл. Дзекабрыстаў – вул. Паповіча – вул. Савецкіх Памежнікаў – пр. Янкі Купалы – вул. Кабяка – Індурская шаша – рынак «Паўднёвы» і ў адваротным кірунку.
№ 26Э звяжа Дзевятоўку з “Паўднёвым”: Дзевятоўка-5 – вул. Таўлая – вул. Брыкеля – вул. Дзяржынскага – вул. Сацыялістычная – вул. Гарнавых – пр. Янкі Купалы – вул.Пазднёвая – Індурская шаша – рынак «Паўднёвы» і ў адваротным кірунку.
З 9 красавіка змяняецца аўтобусны маршрут №20.
Аўтобус паедзе: вул. Дамброўскага – БЛК – вул. Пушкіна – вул.Максіма Горкага – вул. 17 Верасня – вул. Дзяржынскага – вул. Ажэшкі – вул. Будзёнага – пр.Касманаўтаў – вул. Лідская – вул. Белуша – пр. Касманаўтаў – заводакіраўніцтва ААТ «ГроднаАзот» і ў адваротным кірунку.
З 10 красавіка арганізаваны аўтобусны маршрут №43, які пройдзе па вул. Альшанская – вул. Славінскага – вул.Вольгі Соламавай – Фолюш і ў адваротным кірунку.
Эксперыментальны маршрут № 18т арганізуюць з 15 красавіка.
Ён будзе курсаваць: вул.Альшанская – вул. Славінскага – пр. Кляцкова – пр. Касманаўтаў – вул. Будзёнага – вул. Каханоўскага – вул. Таўлая – вул. Малышчынская – Дзевятоўка – 5 і ў адваротным кірунку.
Паводле http://grodno.gov.by