Лідчучка “здала” кватэру, у якой жыла сям’я брата
Супрацоўнікі міліцыі не могуць зразумець, на што разлічвала дзяўчына, калі праз знаёмых распаўсюджвала інфармацыю пра тое, што здае кватэру.
Да яе звярнуліся патэнцыйныя кліенты: спачатку мужчына, потым жанчына.
Кожнаму з іх яна паабяцала здаць кватэру і ўзяла грошы за пражыванне: 670 тысяч і 90 даляраў адпаведна.
На гэты момант у кватэры пражываў брат падазраванай разам з сям’ёй і выязджаць не збіраўся.
Махлярка ўсяляк адцягвала момант перадачы ключоў новым “кватарантам”, і ўрэшце тыя звярнуліся ў міліцыю.
Дзяўчына сваю віну прызнала і патлумачыла ўсё тым, што тэрмінова спатрэбіліся грошы.
Распачатая крымінальная справа па артыкуле “махлярства”.
Паводле http://uvd.grodno.by