Гродзенская вобласць не здолела цалкам выканаць праграму энергазберажэння

|

 

Гэтае пытанне разглядала калегія Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці.

Кожная другая правераная арганізацыя ў Беларусі не выканала заданне па энергазберажэнні, у кожнай трэцяй – прыпіскі.

У Ашмянскай ЖКГ не ўвялі кацёл магутнасцю 1 Мві, “Гроднаэнерга” не завершыў прект па ўводзе ў эксплуатацыю газатурбіннай устаноўкі магутнасцю 121,7 МВт на ГТЭЦ-2.

Не рэалізаваныя праекты па ўсталяванню катлоў на торфе магутнасцю 6 МВт кожны на торфабрыкетных заводах “Дзітва” і “Лідскі”.

Праз гэта згублены эканамічны эфект у аб’ёме 51,6 тысяч тон умоўнага паліва.

 

Эканомія дазволіла б, да прыкладу, набыць 47 тысяч тон дызельнага паліва. Гэтага хапіла б на сяўбу і частку ўборачнай кампаніі па ўсёй Гарадзеншчыне.

У бліжэйшы час абсталяванне ўсё ж павінна запрацаваць.

Ніводны раён Гродзенскай вобласці не выканаў заданне па павелічэнню выкарыстання мясцовых відаў паліва і другаснай сыравіны.

Пры гэтым паказчыкі па энергазберажэнні Гродзенская вобласць, за выключэннем Ваўкавыскага раёна, выканала.  

 

Паводле http://www.belta.by

На здымку: А.Якабсон знаёміцца з рэалізацыяй праекта па энергазберажэнні на Гродзенскай ТЭЦ-2.