Гарадзенская кірха ўдзельнічае ў праграме экалагічнай сертыфікацыі “Белы бусел”

|

Евангелічна-лютэранская абшчына створыць сістэму экалагічнага менеджменту, заснаваную на выкарыстанні вопыту Евангелічнай царквы Германіі.


14 красавіка вернікі сустрэліся з кансультантам па рэсурса- і энергазберажэнню Антонам Гаховічам (на здымку ніжэй). У ходзе сустрэчы кансультант распавёў аб захоўванні адпрацаваных люмінесцэнтных лямпаў, змешванні адходаў, эканомным спажыванні электра- і цеплавой энергіі.

Для камерцыйных арганізацый гэты сертыфікат дае вызваленне ад экалагічнага падатку. Для некамерцыйных арганізацый ён карысны як пацверджанне добрых намераў, для ўласнага экалагічнага развіцця.

 

Паколь царква з’яўляецца актыўным грамадскім звяном, мы зацікаўлены, каб чалавек разумеў, што экалагічнае развіццё гэта таксама духоўная сцежка“.

 

У ходзе рэалізацыі праграмы ў 2013-2014 гг. у арганізацыях прадугледжаны сустрэчы і з іншымі экспертамі і экалагічнымі актывістамі, якія раскажуць, як арганізацыя можа кантраляваць свае выкіды забруджвальных рэчываў у атмасферу, у каналізацыю і бытавыя адходы.

У праекце кожная арганізацыя атрымае каля 1000 еўра матэрыяльнай дапамогі для таго, каб укараніць неабходныя экалагічныя праекты. Напрыклад, замяніць вокны і лямпачкі.

 

Па словах пастара Уладзіміра Татарнікава, Лютэранская кірха ва ўсім свеце займаецца як сацыяльнай працай, так і пытаннямі экалогіі.

 

“Арганізатары вырашылі ўключыць у праект не толькі прадстаўнікоў НДА, але і рэлігійныя абшчыны. На адной з міжканфесійных канферэнцый нам было прапанавана ўдзельнічаць, і мы не адмовіліся.

 

У першую чаргу, лютэранская кірха гэта не будынак, а збор людзей. Экалагічная асвета ў рамках гэтага праекта мае вялікае значэнне для вернікаў. Мы даведаемся пра значнасць энергазберажэння і іншыя важныя элементы, звязаныя з экалогіяй”.

 

У лютым 2014 лютэранскую кірху наведаюць нямецкія экалагічныя аўдытары, якім прадэманструюць вынікі рэалізацыі праграмы і вынікі ўкаранення сістэмы экалагічнага менеджменту.

 

Усяго ў Праграме ўдзельнічаюць 8 недзяржаўных арганізацый: 3 царквы, 2 агульнаадукацыйныя школы, 2 дзіцячых цэнтра і 1 грамадскае аб’яднанне.

 

Праграма экалагічнага менеджменту дазволіць пашырыць і ўмацаваць сетку грамадскай экалагічнай сертыфікацыі для сацыяльных, адукацыйных і царкоўных устаноў Беларусі.