Вынікі конкурса “Паўстанцы”

|

Пераможцам апынулася Антаніна Якубік. Віншуем! Мы звяжамся з вамі ў хуткім часе для перадачы падарунка.

 

А вось і правільныя адказы на пытанні конкурса:

 

  1. 1. Двума псеўда-Каліноўскімі былі доктар Эразм Заблоцкі (сапраўдны кіраўнік Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі) ды малавядомы нам Канстанцін Хамовіч (альбо Кайноўскі ці Хайноўскі)
  2. 2. Сябрам Каліноўскага, які дапамог заблытаць следства, быў ксёндз Ігнаці Казлоўскі.
  3. 3. Ссыльнаму паўстанцу, аўтару дзённіка з малюнкамі, што захоўваецца ў фондах Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея, на момант пачатку напісання дзённіка было ўсяго 14 год.
  4. 4. Пра веламаршрут памяці падзей паўстання 1863 года ў Гродне можна прачытаць тут.
  5. 5. Мінімальная колькасць гульцоў для паўнавартасных “Паўстанцаў” – 6 чалавек (але ёсць яшчэ “Паўстанцы-міні” – ад 3 да 6 чалавек)
  6. 6. Каліноўскі хаваўся пад імём Ігната Вітажэнца.
  7. 7. На здымку – магіла Віктара Каліноўскага.
  8. 8. Карціна “За нашу і вашу вольнасць”, мастак Станіслаў Кічко. На карціне – пакараны смерцю ў Лідзе ў 1863 годзе ксёндз Адам Фалькоўскі.
  9. 9. Карціна “Дуб паўстанцаў на Святым балоце”, мастак Ігар Кебец.

 

Дзякуем усім за ўдзел і цікавасць да конкурса. Заставайцеся ў “Стылі”!