Радар прыняў за самалёт чараду птушак, што ляцелі з Літвы ў кірунку Гродна

|

Каб спыніць парушальніка, у паветра падняўся знішчальнік МіГ-29, які праляцеў уздоўж дзяржаўная мяжы Беларусі.

Парушэнне паветранай прасторы было ідэнтыфікавана як міграцыя чарады птушак.

 

Паводле літоўскага МЗС, беларускі Міг-29 17 красавіка ў 13.05 парушыў паветраную прастору Літвы ў раёне вёскі Пагаранда Аранскага раёна. На тэрыторыі Літвы самалёт прабыў каля дзвюх хвілін.

18 красавіка МЗС Літвы перадаў пасольству Беларусі ноту з просьбай”даць вычарпальную інфармацыю аб факце парушэння літоўскага паветранай прасторы самалётам беларускіх ВПС і прыняць меры для прадухілення падобных інцыдэнтаў у будучыні”.

 

Паводле БелаПАН

Здымак http://rabstol.ru