Ethno fantasia ад Ірэны Катвіцкай гучала ў Гродне

| Без катэгорыі

Праграма складалася з беларускіх і польскіх спеваў у жывым выкананні, этнічнага вакалу і “contemporary імправізацыі” на раяле. Слухачы пачулі як спевы акапэла, так і розныя па эмацыйным і акустычным настроі інструмэнтальныя кампазыцыі.

Свае шматлікія песні спявачка пасвяціла сваёй сям’і: маме, дачцы і любімаму мужчыне.

Сольная творчасць Ірэны Катвіцкай – гэта пошук гамы выключна жаночай эмацыйнасці ў спевах і гуках раяля, пошук новых этна-джазавых фактур, што маглі б падкрэсліць унікальнасць беларускай спеўнай традыцыі.

 

Паслухаць фрагмент канцэрта можна тут.

 

Здымкі аўтаркі