Парад парод прайшоў у Гродне

|

Наведвальнікі мерапрыемства пазнаёміліся з рознымі пародамі сабак і катоў, атрымалі парады ад разводчыкаў па вырошчванні і харчаванні сабак канкрэтных парод, а таксама фотасесію з усімі жадаючымі.

 

Любы глядач мог паўдзельнічаць у конкурсе “Табе мая сімпатыя”. Для гэтага свой жэтон наведвальніка мерапрыемства трэба было аддаць гаспадару сабакі.

 

Парад парод праводзіцца для таго, каб сфармаваць у гараджан беражлівыя адносіны да хатніх жывёл і ўяўленне аб правільным утрыманні і кармленні сабак і катоў, папулярызаваць кіналагічны спорт.

 



Мерапрыемства прайшло пры падтрымцы Абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Гродзенскага кіналагічнага клуба “Сатурн”, Феліналагічнага грамадскага аб’яднання “Містэр кот” і творчай майстэрні “Фэшн дог “FASonchik”.