“Кінатэатральная Гародня” завяршыла Фэст экскурсаводаў
Гісторык Таццяна Касатая распавяла пра першыя гарадскія кінатэатры, асаблівасці іх працы, фільмы і ўладальнікаў. Асаблівая ўвага надалася кінатэатру “Чырвоная зорка”, які знаходзіцца ў самым старым у Гродне спецыялізаваным кінатэатральным будынку.
Таццяна Касатая:
align=”left” alt=”кінатэатральная гародня, Таццяна Касатая, фэст экскурсаводаў” >“У гэтым годзе на Фэсце вельмі насычаная праграма. Нягледзячы на тое, што ў некаторых экскурсіях час супадаў, людзей было даволі шмат. На кожную экскурсію прыходзіла каля 40-60 чалавек.
Таксама ў гэтым годзе шмат новых наведвальнікаў: тых, хто прыходзіў упершыню. Было шмат людзей, хто прыходзіў і другі, і трэці раз. Было бачна, што людзі ўжо засумавалі па экскурсіях, тым больш бясплатных.
Многія пыталіся ці будзе штосьці на наступны год. Я казала, што ёсць ідэя правесці экскурсію па месцах, дзе ў Гродне здымалася кіно. Таксама ёсць такая ўстанова як пошта, з якой звязана шмат незвычайных фактаў. Ідэя зрабіць цікавую экскурсію па яе гісторыі была ўжо даўно, але пакуль яна яшчэ не падрыхтаваная. Можа быць нехта з гісторыкаў і краязнауцаў зможа яе зрабіць і правесці”.
Маршрут экскурсіі: Драмтэатр – вул. Савецкая (тут да 1970-х гг. знаходзіўся самы папулярны кінатэатр у Гродне – “Ліра”/ “Аполла”/ “Спартак”) – вул. Ажэшкі – парк Жылібера (у канцы 1980-х – 1990-я гг. тут знаходзіліся два незвычайных кінатэатры: “Летні” і “Палёт” – у салоне самалёта) – вул. Сацыялістычная (кінатэатр “Чырвоная зорка”).
Здымкі аўтаркі