“Нёман” прайграў “Мінску” з лікам 1:0

|

Як і меркавалася, гаспадары адразу ж завалодалі ініцыятывай. Дасведчаныя гульцы, такія як Васілюк і Разін, стваралі атаку за атакай. “Нёман” жа гуляў у абароне. На 28 хвіліне матчу, абаронца “гараджан” Рнiч забіў гол пры дапамозе прастрэла…

 

Пасля гала “Нёман” выдаў шэраг небяспечных момантаў. Быў момант у Яблана, які пальнуў з каля 35 метраў, але Бушма адвёў пагрозу ад варот. Самы небяспечны момант ля варот “Мiнска” паўстаў на 40 хвіліне, Дзенісевіч выразаў пас на Савіцкага, Павел выходзіў адзін на адзін з брамнікам гасцей, але наступіў на мяч.

 

Усе чакалі другога тайму, бо другую палову “Нёман” у гэтым сезоне грае значна лепш, чым першую.

Пасля перапынку відаць было, што госці сабраліся і стварылі некалькі перспектыўных момантаў. Адзін з галявых момантаў выдаў Дзенісевіч, але зноў вароты выратаваў Бушма.

 

Саладоўнікаў узмацняў атаку, выпусціўшы Лачнаго і Сеаліна, а пазней яшчэ і Бомбеля. Але “Мінск” ўсёй камандай стаў у абарону і не дапускаў гасцей да варот Бушмы. Пад канец матча былі яшчэ моманты ў “Нёмана” каб зраўняць лік, але не хапіла, мабыць, сіл і жадання…

“Нёман” прайграе, але захоўвае за сабой першы радок у турнірнай табліцы, маючы ў актыве 10 ачкоў, у адным шэрагу з “БАТЭ” і “Шахцёрам”.

 

Здымкі football.by